| Мінулае Русі Белае |
 | |
 |
| Руса-Арыйскія Веды |
 | |
 |
| Карысныя Творы |
 | |
 |
|
 |  |  |
 |
Шаноўны Cябрy!
КАЛІ СЬВЕТ ДАВЕДАЕЦЦА ПРА САПРАЎДНУЮ ГІСТОРЫЮ БЕЛАРУСАЎ, ЁН СКАЛЫНЕЦЦА, БО МІНУЛАЕ РУСІ БЕЛАE ЁСЬЦЬ МІНУЛАЕ БАДАЙ ШТО ЎСЯГО ЧАЛАВЕЦТВА
Мне добра вядома, што пераважная большасьць з нас, атручаная нахабнай хлусьнёй традыцыйных гісторыкаў, нават і думкі такой ніколі не дапускала, што асноўную ролю ў стварэньні ўсяго чалавечага на нашай планеце гулялі менавіта Славяне, а не хто-небудзь іншы. Больш таго, як становіцца вядома, нашаму земляку-Беларусу ў гэтым працэсе належала далёка не самае апошняе мейсца, калі не сказаць больш. Каб адпаведна асэнсаваць сутнасьць гэтага нечаканага меркаваньня, я прапаную табе, дарагі чытач, невялікі лагічна распрацаваны матар'ял, які я назваў МІНУЛАЕ РУСІ БЕЛАЕ. Чытаць матар'ял >>>
|  |
 |  |
 |  |  |
 |  |  |
 |
НЕВЯДОМАЯ ВАЙНА: 1654-1667
Попел і чорнае вуголле, наверша стралы ў шкілеце і мноства магілаў - вось чым пазначаны для мяне пачатак непасрэднага вывучэння беларускага сярэднявечча. Перш быў Амсціслаў, археалагічная экспедыцыя А.Трусава. Пасля - даследванні ў Менску, раскопкі рэшткаў Дамініканскага касцёла пад кіраўніцтвам З.Пазняка. Ізноў тое ж ХVІІ ст.: расчыстка пахаванняў у лёхах былога храма, вялізных групавых магілаў, у якіх прабітыя, рассечаныя чарапы, а сярод цаглянага друзу - гарматнае ядро. Затым яшчэ былі Койданаў, Гарадок, раскопкі ў іншых гарадах і мястэчках, і паўсюль зноў і зноў уражвалі папялішчы ды чалавечыя косці, косці, косці... Чытаць далей
|  |
 |  |
 |  |  |
 |  |  |
 |
СУМНЫЯ КЕДРЫ АЛЬБЕРТЫ
Стварэнне антычных манументаў/артэфактаў Амерыкі прыпісваецца каму заўгодна - індзейцам, "страчанай расе", "згубленаму калену Ізраіля", "атлантам" і нават прышэльцам з далёкіх зорак ды г. д., але толькі не тым, хто іх сапраўды стварыў (зьлева: тыповы прыклад манументальнай творчасці ў Старажытнай Амерыцы - гранітныя шары абсалютна правільнай формы, тэхналогія стварэння якіх нам незнаёма. Хоць шар, адлюстраваны на здымку і знаходзіцца ў Коста-Рыцы, геаграфія "шаравой індустрыі" мае сапраўды неабсяжныя памеры, ахопліваючы ўсе кантыненты, уключаючы нават і тэрыторыю СНД). Паводле агульнапрынятай версіі, якой прытрымліваюцца як афіцыйная гістарычная навука, так і цэлы шэраг асобных людзей, якія нібыта змагаюцца за аднаўленне гістарычнай праўды ў дачыненні да нас, Славянаў, чалавек, які быў па расе сваёй не інакш, як азіятам, прыйшоў на Амерыканскі Кантынэнт з Сібіры па сухому перашыйку на месцы сённяшняга Берынгава праліва дзесьці яшчэ раней чым 14000 гадоў таму (як быццам старажытныя людзі не ўмелі будаваць чаўны, каб адолець нейкія пару кіламетраў значна раней!) і даў пачатак чалавечаму існаванню ў гэтым кутку планеты, якое эвалюіравала, у рэшце рэшт, у індзейскую дыяспару сённяшняга дня. Чытаць далей
|  |
 |  |
 |  |  |
 |  |  |
 |
ЯШЧЭ РАЗ ПРА СВАСТЫКУ
Чалавек сучаснасьці, які мусіць бавіцца ў ілжывым інфармацыйным полі, ведае пра Свастыку альбо нічога, альбо тое, што свастыку вынайшаў Адольф Гітлер і ўвёў яе ў якасці фашысцкага сімвала. Тая акалічнасць, што Свастыцы, вядомай у Германіі пад назвай Hakenkreuz, Англіі - Fylfot, Грэцыі - Тetraskelion і Gammadion, Кітаі - Wan і г. д. ўжо столькі гадоў, колькі самой гісторыі, а можа нават і больш, на працягу амаль цэлага стагодзьдзя ад большай часткі чалавецтва старанна ўтойваецца, як надзейна хаваецца і факт, што Свастыка зьяўляецца менавіта старажытным Славянскім, а не якім-небудзь іншым сімвалам. Што тычыцца самой Расіі і іншых краін былога Савецкага Саюза, то тут пытанне аб праўдзівым паходжанні Свастычных сімвалаў нават не абмяркоўваецца, бо іх насельніцтва не толькі чула пра тое, што нямецкія нацыянал-сацыялісты выкарыстоўвалі Свастыку, але і бачыла гэта сваімі вачыма падчас Вялікай Айчыннай вайны. Чытаць далей
|  |
 |  |
 |  |  |
|
| ТБ Беларусь LIVE |
 |
|
 |
| Гістарычныя Крыніцы |
 | |
 |
| Цікавыя Сайты |
 | |
 |
|